wd wp Пошук:

Арвідас Сабоніс

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арвідас Сабоніс (нар. 19 снежня 1964, Каўнас) — савецкі і літоўскі прафесійны баскетбаліст, алімпійскі чэмпіён 1988 года, чэмпіён свету і Еўропы ў складзе нацыянальнай зборнай СССР.

20 жніўня 2010 года Арвідас Сабоніс быў уведзены ў Залу славы ФІБА ў знак прызнання яго таленту[2].

Біяграфія

Нарадзіўся 19 снежня 1964 года ў Каўнасе. Пачаў займацца баскетболам ва ўзросце 9 гадоў у каўнаскай баскетбольнай школе. Першы трэнер — Юрый Фёдараў. У 1981 годзе ў складзе зборнай школьнікаў Літвы стаў чэмпіёнам школьнай алімпіяды і атрымаў прапанову ад галоўнага трэнера каўнаскага «Жальгірыса» Владаса Гарастаса перайсці ў яго клуб. У гэтым жа годзе ў складзе юнацкай зборнай СССР стаў чэмпіёнам Еўропы.

У 1981 годзе ў 16 гадоў дэбютаваў у дарослай камандзе «Жальгірыса» ў матчы супраць «Калева» і набраў першыя 14 ачкоў. Прывёў «Жальгірыс» да трох запар перамог у чэмпіянаце СССР, атрымаўшы званне «Гульца года» у Еўропе ў 1984 і 1985 гадах па версіі італьянскай газеты La Gazzetta dello Sport.

У гэтым жа сезоне атрымаў запрашэнне ў галоўную каманду краіны. Зборная СССР заваявала залатыя медалі чэмпіянату свету 1982 года, абыграўшы ў фінале зборную ЗША з лікам 95-94. У фінальным матчы, а таксама і ў іншых найважнейшых матчах турніру, галоўны трэнер Аляксандр Гомельскі ня задзейнічаў Сабоніса, спасылаючыся на адсутнасць досведу.

У 1984 году савецкі ўрад, у адказ на байкот Алімпійскіх гульняў у Маскве ў 1980 годзе, адмовіўся ад удзелу ў Алімпіядзе ў Лос-Анджэлесе, а ў 1985 годзе зборная СССР у нямецкім Штутгарце стала найлепшай у Еўропе. У фінале баскетбалісты СССР з буйным лікам абыгралі зборную ЧССР (120:89). Па выніках турніру Арвідас Сабоніс быў прызнаны найлепшым гульцом Еўропы.

У 1989 годзе Сабонісу дазволілі з’ехаць з СССР. Але замест таго, каб падпісаць кантракт з «Трэйл Блэйзерс», ён абраў іспанскую лігу, дзе правёў шэсць сезонаў. У 1995 годзе дэбютаваў у НБА ва ўзросце 31 года ў камандзе «Портленд Трэйл Блэйзерс». На працягу ўсіх сямі сезонаў праведзеных у НБА, Сабоніс штогод выходзіў са сваёй камандай у плэй-оф.

Свой апошні сезон 2003/2004 гадоў правёў у «Жальгірысе». Афіцыйна завяршыў прафесійную кар’еру ў 2005 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 Basketball Reference Праверана 5 лютага 2017.
  2. FIBA hall of fame. Arvydas Sabonis (Lithuania)
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту СССР
Катэгорыя·Ігракі «Рэала» Мадрыд (баскетбол)
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года
Катэгорыя·Баскетбалісты СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каўнасе
Катэгорыя·Ігракі «Жальгірыса» Каўнас
Катэгорыя·Спартыўныя функцыянеры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 снежня
Катэгорыя·Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па баскетболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года
Катэгорыя·Ігракі «Портленд Трэйл Блэйзерс»
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па баскетболе
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па баскетболе
Катэгорыя·Баскетбалісты Літвы
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года
Катэгорыя·Члены баскетбольнай Залы славы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад СССР
Катэгорыя·Баскетбалісты паводле алфавіта