Арбу́зынскі раён[1] (укр.: Арбузинський район) — адміністрацыйная адзінка на поўначы Мікалаеўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Арбузынка[1] (укр.: Арбузинка).
Насельніцтва раёна на 1 мая 2015 года складае 20337 чалавек, плошча — 969 км².
Асноўныя рэкі — Паўднёвы Буг, Мэртвавод, Арбузынка.
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 пасялковых і 12 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 2 пасёлкі гарадскога тыпу, 2 пасёлкі сельскага тыпу і 62 сяла.