wd wp Пошук:

Арбуга

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Арбуга.

Арбуга (шведск.: Arboga) — горад у Швецыі, адміністрацыйны цэнтр Арбугскай камуны Вестманландскага лена. Насельніцтва - 10369 чалавек (2005).

Горад з’яўляецца важным транспартным вузлом, бо на яго тэрыторыі перасякаюцца еўрапейскія маршруты E18 і E20, а таксама чыгункі Mälarbanan і Svealandsbanan. У эканоміцы горада важную ролю адыгрывае авіябудаванне і кампаніі інфармацыйных тэхналогій.

Гісторыя

Першая згадка пра Арбугу як пра горад адносіцца да XIII стагоддзя, але гэтая вобласць была заселеная яшчэ ў VIII стагоддзі. Назва (першапачаткова Arbugæ) складаецца з дзвюх частак: Ar, што ў перакладзе з старажытнашведскай азначае «рака» і bughi, што азначае «выгіб» і разам мае значэнне «лукавіна ракі».

У 1285 тут быў заснаваны францысканскі кляштар, які стаў граць дамінуючую ролю сярод кляштараў ордэна ва ўсёй Скандынавіі. У 60-я гг. XVI стагоддзя ў горадзе была закладзена мануфактура па вытворчасці кірасаў і стрэльбаў.

  1. Statistiska tätorter 2018 – befolkning, landareal, befolkningstäthetStatistics Sweden, 2019.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Швецыі
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных