wd wp Пошук:

Аранеаморфныя павукі

Аранеаморфныя павукі (Araneomorphae) — інфраатрад павукоў (Araneae). Ва ўмераных шыротах людзі часцей за ўсё сутыкаюцца з павукамі з гэтай групы. Працягласць жыцця большасці прадстаўнікоў — каля года.

Хеліцэры павука Cheiracanthium punctorium. Відаць, што кіпцюрападобныя членікі складваюцца насустрач адзін аднаму.

Будова

Хеліцэры большасці прадстаўнікоў інфраатраду валодаюць лабідагнатнай будовай: іх другія членікі складваюцца ў медыяльным кірунку — насустрач адзін аднаму. У параўнанні з артагнатнымі хеліцэрамі павукоў інфраатраду Mygalomorphae, лабідагнатныя хеліцэры дазваляюць атакаваць больш буйную здабычу, з чым звязваюць вялікую колькасць карлікавых формаў у гэтай групе. Прадстаўнікі адной з груп інфраатраду — сямейства Hypochilidae — захоўваюць прымітыўную артагнатную будову хеліцэр і сляды раздзялення брушка на сегменты.

Таксанамія

Інфраатрад падзяляюць на два таксона:

Зноскі

  1. 1 2 Иванов А. В. Пауки, их строение, образ жизни и значение для человека. — Л.: ЛГУ, 1965. — 304 с.
  2. У некаторых крыніцах (напрыклад, Вестхайдэ, Рыгер, 2008) назву разглядаюць у якасці сіноніма толькі адной з дзвюх дачыных груп — Neocribellatae.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Павукі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS