wd wp Пошук:

Аравакскія мовы

Аравакскія мовы ў Паўднёвай Амерыцы

Аравакскія мовы — сям’я індзейскіх моў, распаўсюджаных у Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы. Агульная колькасць носьбітаў (2000 г.) - каля 400 тыс. чал.

Гісторыя

Аравакскімі мовамі першапачаткова называлі мовы індзейцаў, распаўсюджаныя ў Вест-Індыі, на тэрыторыі сучасных Гаяны, Сурынама, Французскай Гвіяны і поўначы Венесуэлы. Характэрна, што іх носьбіты добра разумелі адзін аднаго. У XIX ст. у выніку параўнальных даследаванняў была вылучана аравакская група моў, якая, як аказалася, мела значна шырэйшы арэал.

Лічыцца, што аравакскія мовы ўзніклі ў басейне ракі Арынока і шырока распаўсюдзіліся ў другой палове 1 тысячагоддзя да н. э. - 1 тысячагоддзі н. э. Некаторыя даследчыкі вылучаюць аравакскую макрасям’ю моў, якая распалася ў 3 - 2 тысячагоддзях да н. э. У канцы XV ст., калі Х. Калумб адкрыў Новы Свет, на аравакскіх мовах размаўляла большасць насельніцтва Антыльскіх астравоў. У выніку еўрапейскай каланізацыі да пачатку XX ст. яны амаль зніклі ў гэтым рэгіёне. Захавалася толькі мова таіна, якая ў наш час фактычна з’яўляецца мёртвай. Аднак на іх працягваюць размаўляць нашчадкі пераселеных з Вест-Індыі тубыльцаў, што насяляюць некаторыя краіны Цэнтральнай Амерыкі (Беліз, Гандурас).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Аравакскія мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аравакі
Катэгорыя·Мовы Паўднёвай Амерыкі