wd wp Пошук:

Араба-візантыйскія войны

Араба-візантыйскія войны — шэраг ваенных канфліктаў паміж Арабскім халіфатам і Візантыйскай імперыяй на працягу VIIXII стагоддзяў. Пачатак войн адзначыла ўварванне арабаў у Візантыю ў 630-я гады і пачатак тэрытарыяльных захопаў з іх боку. У выніку гэтых войн Візантыя пазбавілася вялікай колькасці сваіх тэрыторый на ўсходзе і поўдні: Палесціны, Сірыі, Егіпта, Паўночнай Афрыкі, Кіпра, Крыта, Сіцыліі, часткі Малой Азіі.

Пачатковая частка канфлікту працягвалася ў 634717 і скончылася другой арабскай аблогай Канстанцінопаля, пасля чаго арабы былі разбіты і была прадухілена пагроза захопу Малой Азіі імі.

У перыяд з 800-х і да 1169 года вайна, хоць і вялацякучая, працягнулася. Напачатку арабы захопліваюць паўднёвыя італьянскія тэрыторыі Візантыі (востраў Сіцылія) у IX і X стагоддзях. Аднак, пры імператарах македонскай дынастыі ў канцы X стагоддзі Візантыя пераходзіць у контрнаступленне і заваёўвае ў арабаў частку Леванта, а ў прыватнасці такі важны фарпост, як Антыёхію. Візантыйская армія ў тыя часы нават паставіла ў непасрэдную небяспеку Іерусалім. Арабскі султанат Алепа прызнаў сябе васалам Візантыі. У той час таксама былі адваяваны Крыт і Кіпр.

Пасля заваяванняў сельджукаў становішча цалкам змянілася. Візантыя была выбіта з Малой Азіі, значна быў саслаблены і Абасідскі халіфат. Важнейшых канфліктаў паміж арабамі і Візантыяй не было.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Войны Арабскага халіфата
Катэгорыя·Войны Візантыі