wd wp Пошук:

Аптэка-музей у Кіеве

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Аптэка-музей.

Аптэка-музей у Кіеве (укр.: Аптека-музей у Києві) — музей, экспазіцыя якога прысвечана гісторыі станаўлення ўкраінскай фармацэўтыкі і аптэчнай справы. Размешчаны на Падзіле (гістарычным раёне Кіева).

Агульныя звесткі

У 1728 годзе немец Іаган Гейтэр адкрыў на Падоле непадалёк ад Андрэеўскага спуску першую ў Кіеве прыватную аптэку, патэнт на якую ён атрымаў па ўказу расійскага імператара Пятра ІІ ад 28 ліпеня 1728 г. Пасля яго смерці, у 1751 годзе, аптэка перайшла па спадчыне да яго ўдавы Ганны Гейтэр (у другім шлюбе Ганна Гюнігер). У тым жа годзе кіраваннем аптэкай заняўся Георг-Фрыдрых Бунгэ, які стаў пазней зяцем Ганны Г. і даў пачатак дынастыі кіеўскіх фармацэўтаў[1]. Пасля пажару 1811 года будынак аптэкі быў перабудаваны ў формах класіцызму архітэктарам А. І. Мяленскім[2]. Аптэка праіснавала каля 110 гадоў, да 1835 года, пасля чаго дом быў прададзены і пераходзіў з рук у рукі. 1983 годзе ў гэтым памяшканні пачалася рэстаўрацыя і стварэнне аптэкі-музея, адкрыццё якой адбылося ў 1986 годзе[3].

На першым паверсе музея адноўлены інтэр’ер аптэкі XVIIIXIX стагоддзяў. Тут прадстаўлены аптэчны посуд, мэбля, стаматалагічныя і хірургічныя інструменты і інш. У скляпеннях — некалькі інсталяцый: хата шаптухі, келля манаха-траўніка, лабараторыя алхіміка[4].

Будынак музея. Экспазіцыя музея. Экспазіцыя музея.

Зноскі

  1. Виталий Ковалинский Как Бунге стали киевскими аптекарями (руск.)  // Фармацевтическая отрасль : часопіс. — 2010. — № 6 (23). — С. 116—118.
  2. Памятники градостроительства и архитектуры Украинской ССР: Ил. справ.-каталог. В 4-х т. / Под редакцией Асеева Ю.С. — К.: Будівельник, 1983 — 160 с.
  3. Аптеки // Киев: Энциклопедический справочник / Под редакцией Кудрицкого А. В. — К.: Главная редакция Украинской Советской Энциклопедии, 1981. — 736 с.
  4. Аптека-музей (руск.) . Афиша (17 мая 2015). Праверана 14 ліпеня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Славутасці Кіева
Катэгорыя·Музеі Кіева
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле