wd wp Пошук:

Апрэлеўка

Апрэлеўка — горад у Расіі (з 1961) у Нара-Фамінскім раёне Маскоўскай вобласці; найбуйнейшы населены пункт муніцыпальнага ўтварэння «Гарадское паселішча Апрэлеўка».

Насельніцтва горада — 26,6 тыс. чал. (2017).

Апрэлеўка знаходзіцца на беразе ракі Дзясна, за 25 км на паўднёвы захад ад Масквы і за 28 км да паўночны ўсход ад Нара-Фамінска.

Гісторыя

27 верасня 1899 года была адкрыта станцыя Апрэлеўка Маскоўска-Кіеўска-Варонежскай чыгункі. Назву станцыі дала аднайменная сядзіба, якая належала пісьменніку Мікалаю Мікалаевічу Златаўрацкаму (1845—1911). Сядзіба, у сваю чаргу, была названа ад рэчкі Апрэлеўкі. Рэчка значылася на карце з 1850 года і называлася «Апрэлаўка», назва звязана са словам «прэлы».

У 1935 годзе Апрэлеўцы прысвоены статус рабочага пасёлка. У 1961 годзе Апрэлеўка стала горадам раённага падпарадкавання.

Зноскі

  1. Численность населения Российской Федерации по городам, посёлкам городского типа и районам на 1 января 2010а

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц больш 14 дзён
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96