«Аповесць пра Таўдала» («Книга о Таудале—рыцери») — помнік беларускай перакладной літаратуы XVI стагоддзя, твор царкоўна-рэлігійнага характару.
Аснову сюжэту складае апісанне незвычайнага падарожжа па замагільным свеце душы рыцара Таўдала, які ад моцнага перапою часова страціў прытомнасць. Уражаны пакутамі грэшнікаў у пекле, герой каецца ў грахах і вырашае жыць праведна, па хрысціянскіх запаветах. Арыгінал аповесці пад назваю «Прывіды Тундала» ўзнік у XII стагоддзі на лацінскай мове ў Ірландыі. Беларускі пераклад узыходзіць да чэшскай крыніцы. Вядомы ў адзіным спісе сярэдзіны XVI стагоддзя, які захоўваўся ў рукапісным зборніку бібліятэкі Красінскіх у Варшаве і загінуў у час Другой сусветнай вайны.