wd wp Пошук:

Аповесць пра Скандэрбега

«Аповесць пра Скандэрбега» (загаловак большасці спіскаў — «Повесть о Скандербеге, княжати Албанском, выложена с польские кроники на руское, Мартинова писма Бельского») — помнік рускай і беларускай перакладной літаратуры пачатку XVII стагоддзя. Прысвечана апісанню нацыянальна-вызваленчай барацьбы албанскага народа супраць турэцкага нашэсця ў XV стагоддзі пад кіраўніцтвам Г. Кастрыёці, празванага Скандэрбегам. З’яўляецца пераробкай адпаведнага раздзела з «Хронікі ўсяго свету» (1564) польскага гісторыка М. Бельскага.

Асноўнай крыніцай для яго паслужыла белетрызаваная «Гісторыя жыцця і спраў Скандэрбега» (1508) албанца М. Барлеці(руск.) бел. ў перакладзе Ц. Базыліка на польскую мову (Берасце, 1569). У параўнанні з польскай крыніцай аповесць дэмакратызавана. Захавалася ў 10 спісах, з іх 2 (Пагодзінскі і Міністэрства замежных спраў) з выразнымі беларускамоўнымі асаблівасцямі. Служыла пазнанню гераічнага мінулага балканскіх народаў, выхаванню ў чытачоў патрыятычных пачуццяў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Літаратурныя творы на старабеларускай мове
Катэгорыя·Беларуская перакладная літаратура
Катэгорыя·Беларуская літаратура XVII стагоддзя