wd wp Пошук:

Аповесць пра Падолле

«Аповесць пра Падолле» — помнік беларуска-літоўскага летапісання 1-й паловы XV ст. Узнікла каля 14321435 найверагодней у Вільні ў асяроддзі пануючых колаў ВКЛ. Змешчана ў Беларуска-літоўскім летапісе 1446 у канцы «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх». У XVI ст. была уключана ў склад «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага» і Хронікі Быхаўца.

Асноўны змест — гісторыя Падольскай зямлі 2-й паловы XIV—1-й трэці XV ст., гісторыя яе далучэння да ВКЛ. Створана як палітычны дакумент з мэтаю абгрунтаваць гістарычнае права ВКЛ на Падолле і асудзіць палітыку польскіх феадалаў, якія пасля смерці Вітаўта захапілі яго заходнюю частку. Падзеі і факты, выкладзеныя у творы, у асноўным, адпавядаюць гістарычнай сапраўднасці. Напісана на старабеларускай мове дзелавым стылем без дат, вылучаецца публіцыстычнасцю стылю, свецкім характарам зместу.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Беларуская літаратура XV стагоддзя
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Літаратурныя творы на старабеларускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула