wd wp Пошук:

Апанас Фёдаравіч Кавалёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавалёў.

Апана́с Фё́даравіч Кавалё́ў (15 снежня 1908, в. Лошніца — 20 ліпеня 1993) — беларускі палітычны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Скончыў Віцебскі кааператыўны тэхнікум (1931), Вышэйшыя педагагічныя курсы ў Ленінградзе (1932), Маскоўскі завочны інстытут савецкага гандлю.

Змалку прывучаны да нялёгкай працы на зямлі, ён прадаўжаў свой працоўны шлях на станцыі Прыяміна: рамантаваў пуці, грузіў шпалы, загадваў складам лесаматэрыялаў. Вёў актыўную камсамольскую работу, у 1926 годзе ўступіў у партыю.

Займаў розныя партыйныя пасады ў Віцебску.

З верасня 1937 па ліпень 1938 года ўзначаліў Савет Народных Камісараў БССР. Ва ўмовах дэфіцыту кваліфікаваных кадраў вёў напружаную работу па наладжванню народнай гаспадаркі.

З ліпеня 1938 года і да свайго арышту быў Старшынёй Арганізацыйнага камітэта Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР па Мінскай вобласці. Па сфабрыкаванай справе «ворагаў народа» быў арыштаваны і больш трох гадоў правёў у турмах Мінска, Масквы, Полацка, Табольска.

Пасля рэабілітацыі ў 1943 годзе працаваў у сістэме спажывецкай кааперацыі ў Омскай вобласці, Малдове, Беларусі. З роднай Лошніцай сувязі не губляў да смерці (20 ліпеня 1993 г.).

У 1937—38 гадах быў членам Бюро ЦК КП(б)Б, членам ЦК КП(б)Б.

Творчасць

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (30):
Члены ЦК КПБ
Нарадзіліся ў Барысаўскім павеце
Нарадзіліся 15 студзеня
Першыя сакратары Віцебскага гаркама КПБ
Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Члены бюро ЦК КПБ
Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Палітыкі Беларусі
Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне
Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Члены КПСС
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання
Нарадзіліся 15 снежня
Старшыні СНК БССР
Нарадзіліся ў Лошніцы
Старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання
Нарадзіліся ў 1908 годзе
Памерлі 20 ліпеня
Асобы
Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Памерлі ў 1993 годзе
Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Беларусі
Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта
Памерлі ў СССР