wd wp Пошук:

Апалінарый Міхайлавіч Васняцоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васняцоў.

Спяць баярскія харомы. НММ РБ

Апалінарый Міхайлавіч Васняцоў (25 ліпеня (6 жніўня) 1856 — 23 студзеня 1933) — рускі мастак, майстар гістарычнага жывапісу, мастацтвазнавец, брат Віктара Васняцова.

Член Таварыства перасоўнікаў (з 1899), адзін з арганізатараў «Саюза рускіх мастакоў» (1903). З 1900 года — акадэмік Пецярбургскай АМ. Аўтар эпічных пейзажаў («Радзіма», 1886; «Тайга на Урале. Сіняя гара», 1891; «Кама», 1895, — усе ў Траццякоўскай галерэі). З 1890-х гадоў звярнуўся да гістарычнага пейзажу і стварыў шэраг архітэктурных пейзажаў старажытнай Масквы, якія спалучаюць археалагічную дакладнасць з паэтычнасцю («Вуліца ў Кітай-горадзе. Пачатак XVII стагоддзя», 1900, Рускі музей; «Чырвоная плошча ў 2-й палове XVII стагоддзя», 1925, Музей гісторыі і рэканструкцыі Масквы). Выканаў эскізы да тэатральных пастановак («Хаваншчына» Мадэста Мусаргскага, 1897, у Маскоўскай прыватнай рускай оперы С. І. Мамантава; «Казанне аб нябачным горадзе Кіцежы…» Мікалая Рымскага-Корсакава, 1907, у Марыінскім тэатры).

Зноскі

  1. Васнецов Аполлинарий Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вяцкім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіраўскай вобласці
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 жніўня
Катэгорыя·Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Правадзейныя члены Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Члены Маскоўскага археалагічнага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 23 студзеня
Катэгорыя·Саюз рускіх мастакоў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1856 годзе
Катэгорыя·Перасоўнікі
Катэгорыя·Мастакі гістарычнага жанру
Катэгорыя·Археолагі СССР
Катэгорыя·Мастакі Расіі
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства
Катэгорыя·Краязнаўцы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1933 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве