wd wp Пошук:

Анфімій з Тралаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Анфімій. Анфі́мій з Тралаў (стар.-грэч.: Ἀνθέμιος από τις Τράλλεις; 474 — не пазней 558) — візантыйскі матэматык і архітэктар, разам з Ісідарам Мілецкім, які пабудаваў Сафійскі сабор у Канстанцінопалі.

Нарадзіўся ў горадзе Тралы (сучасны Айдын у Турцыі) у сям’і ўрача Стэфануса. У Анфімія было чатыры брата: Дыяскор, які стаў урачом у Тралах, Аляксандр, адзін з самых знакамітых медыкаў свайго часу, Алімпій, спецыяліст па рымскім праве, і Метрадор, выдатны граматыст, які жыў у Канстанцінопалі.

Анфімій вядомы перш за ўсё як адзін з архітэктараў Сафійскага сабора ў Канстанцінопалі (пабудаваны ў 532—537 гг.). Ён таксама займаўся рамонтам ахоўных дамбаў у Дарасе. Быўшы здольным матэматыкам, ён напісаў кнігу па канічных сячэннях, якая стала выдатнай падрыхтоўкай да праектавання Сафійскага сабора, і напісаў агляд пра сістэмы люстэркаў, які згадваўся, у прыватнасці, арабскім матэматыкам ібн ал-Хайсамам.

Зноскі

  1. 1 2 Union List of Artist Names Праверана 11 чэрвеня 2020.
  2. Анѳимій // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 2. — С. 396–397.

Спасылкі

Шаблон:1911

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вучоныя Візантыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Канстанцінопалі (Візантыйская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 474 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Візантыі
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 534 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы