wd wp Пошук:

Антынейтрон

Антынейтрон — антычасціца ў адносінах да нейтрона. Як і нейтрон, антынейтрон мае нулявы электрычны зарад. Маса антынейтрона роўная масе нейтрона, а магнітныя моманты іх аднолькавыя па велічыні, але процілеглыя па знаку.

Антынейтрон адкрыты ў 1956 годзе ў пратон-пратонных сутыкненнях на паскаральніку Беватрон ў лабараторыі LBNL Б. Коркам[en], Г. Ламбертсанам, О. Пічоні і В. Венцэлем. Сутыкаючыся з ядрамі мішэні, антыпратон можа аддаць свой адмоўны зарад аднаму з пратонаў ядра (або набыць ад яго дадатны). Пры гэтым утворыцца пара нейтрон-антынейтрон. Пацвярджэннем утварэння антынейтрона з’яўляецца наступная анігіляцыя яго з нейтронам ці пратонам іншага ядра. Сам антынейтрон не пакідае следу (напрыклад, у фотаграфічных эмульсіях), аднак пры анігіляцыі ўзнікае некалькі зараджаных часціц, сляды якіх выходзяць з адной кропкі.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Антырэчыва
Катэгорыя·Элементарныя часціцы