wd wp Пошук:

Антон Якаўлевіч Пыцель

Антон Якаўлевіч Пыцель (5 лютага 1902, в. Левашы[удакладніць], цяпер у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці) — 26 кастрычніка 1982) — вучоны ў галіне ўралогіі, член-карэспандэнт АМН СССР, заслужаны дзеяч навукі Расіі.

Біяграфія

У 1924 годзе скончыў медыцынскі факультэт 2-га Маскоўскага медыцынскі ўніверсітэта, дзе вучыўся ў прафесараў М. Н. Бурдэнкі і І. Г. Руфанава.

Пасля атрымання дыплома працаваў ардынатарам-хірургам у Маскоўскай бальніцы імя М. Сямашкі. У 1929—1937 гадах працаваў у 2-м Маскоўскім медыцынскім інстытуце. У 1936 годзе абараніў доктарскую дысертацыю аб пячоначна-нырачным сіндроме ў хірургіі, з 1937 года — доктар медыцынскіх навук. З 1937 па 1953 гады — загадчык кафедры факультэцкай хірургіі і курсам уралогіі Сталінградскага медыцынскага інстытута. Затым, да 1968 года, загадваў кафедрай уралогіі 2-га ММІ.

У гады Вялікай Айчыннай вайны А. Я. Пыцель працаваў хірургам-уролагам у эвакашпіталях, удзельнічаў у абароне Сталінграда.

З 1955 года быў галоўным рэдактарам часопіса «Уралогія і нефралогія»; адказным рэдактарам рэдаддзела «Уралогія, нефралогія, сэксапаталогія» выданняў БМЭ; з’яўляўся членам Міжнароднай асацыяцыі хірургаў, Міжнароднага таварыства уролагаў, ганаровым членам Чэхаславацкага грамадства імя Я. Пуркінье, Румынскага медыцынскага таварыства, Польскага ўралагічнага таварыства.

Навуковая дзейнасць

Апублікаваў 480 навуковых прац (у т. л. 23 манаграфіі), прысвечаных у асноўным пытанням дыягностыкі і лячэння захворванняў нырак, нефрагеннай гіпертэнзіі, запаленчых захворванняў і наватворам урагенітальнай сістэмы, паталогіі печані, а таксама гісторыі медыцыны. Апублікаваў працы пра сіндром раздушвання, тромбафлебіце падпахавай вены (сіндром Пэджэта-Шрэтэра), пра аператыўнае лячэнне нефрагеннай гіпертэнзіі, аб латэнтнай гепатапацыі пры наватворах ныркі, дыягнастычным значэнні азначэння вянознага ціску ў хірургіі, варыкозным пашырэнні вен верхніх мачавых шляхоў і інш.

Першым у СССР выканаў і апісаў антэградную піелаграфію і піеласкапію. Мадыфікаваны ім тэст Квіка знайшоў шырокае прымяненне ў клініцы. Асаблівае значэнне маюць яго працы аб лаханачна-нырачных рэфлюксах, манаграфія «рэнтгенадыягностыкі ўралагічных захворванняў» (1966), двухтомнай «Кіраўніцтва па клінічнай уралогіі» (аўтар некаторых глаў і рэдактар; 1969, 1970). Вучоны з’яўляецца заснавальнікам савецкай уралагічнай школы, сярод яго вучняў — 15 прафесараў, кіраўнікоў вядучых уралагічных клінік: М. А. Лапаткін, Ю. А. Пыцель, В. С. Рабінскі, В. Е. Радоман і інш.

Узнагароды

Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1962). З 1963 года член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі, а таксама ордэнам Дзяржаўнага сцяга КНДР.

Працы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкім павеце
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АМН СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі 26 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Уролагі СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі РСФСР
Катэгорыя·Артыкулы, у якіх трэба ўдакладніць крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі РДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна