wd wp Пошук:

Антон Дзмітрыевіч Мухарскі

Антон Дзмітрыевіч Мухарскі (укр.: Антон Дмитрович Мухарський, сцэнічныя псеўданімы Анцін Мухарскі і Арэст Люты; 14 лістапада 1968, Кіеў) — украінскі акцёр тэатра і кіно, тэлевядучы, спявак і пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Кіеве 14 лістапада 1968 года. У 1992-1993 гадах выкладаў урокі па гісторыі культуры ў 109-й кіеўскай гімназіі імя Т. Г. Шаўчэнкі. У 1992 годзе скончыў Кіеўскі тэатральны інстытут імя Карпенкі-Карага па спецыяльнасці “Акцёр тэатра і кіно”. Дванаццаць гадоў працаваў акцёрам у Нацыянальным акадэмічным тэатры рускай драмы імя Лесі Украінкі. Сыграў каля 20 галоўных роляў.

У 2008 годзе заснаваў галерэю незалежнага мастацтва “Аntin’s collections”, якая стала вядомая маштабнымі праектамі “Жлоб-Арт”, “Сельскі гламур” (калекцыя ўкраінскага кітчэвага жывапісу 1930-1960-х гадоў) і інш. У 2009 годзе заснаваў Саюз вольных мастакоў “Воля або смерць”, у склад якога ўвайшлі Іван Сэмэсюк, Олекса Ман, Андрэй Ярмоленка, Сяргей Каляда, Ніна Мурашкіна, Сяргей Хахол і іншыя.

У 2012 годзе стварыў праект “Лагідна українізація”, у рамках якога стварыў вакальна-інструментальны ансамбль “Сталін унд Гітлер капут”. Гурт выконвае песні на музыку папулярных савецкіх песень, а словы (у жанры палітычнага памфлета і сатыры) піша сам Мухарскі, і ён жа з’яўляецца адзіным салістам ансамбля, выступае пад імем “прафесара антрапалогіі Арэста Лютага”. Менавіта выступы ў гэтым ансамблі зрабілі імя Антона Мухарскага (Арэста Лютага) вядомым і папулярным ва Украіне. Да цяперашняга часу ансамбль працягвае актыўна выступаць.

22 чэрвеня 2014 года першы з украінскіх спевакоў выступіў у зоне Антытэрарыстычнай аперацыі. У жніўні 2019 года ютуб-канал Арэста Лютага па запыце Раскамнагляду Расіі быў выдалены. Над каналам працавалі 7 гадоў, на ім было 86 тысяч падпісчыкаў, больш за сто мільёнаў праглядаў. Аўтар стварыў новы канал з назвай “Лютая ўкраінізацыя”.

Літаратурная творчасць

Музычная творчасць

Фільмаграфія

Праца на тэлебачанні

Быў рэжысёрам, аўтарам і вядучым тэлевізійных праграм «НЛО» (19992000), «Музычны кіёск» (2001), «Бадзёрая раніца» (2002-2003), «Вар’яцкі свет» (2004), «Квадратны метр» (20062008) — усе на тэлеканале «Інтэр». Быў аўтарам, прадзюсарам і вядучым праекта “Кабарэ-шоу «Зялёная лямпа» і навагодняй праграмы «Зялёны агеньчык» на канале ТВІ (2013). З 2020 года вядзе аўтарскую перадачу “Шляхетнае шоў «Лютая ўкраінізацыя» на 4 канале.

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Акцёры Украіны
Катэгорыя·Тэлевядучыя Украіны
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі тэатральнага інстытута імя Карпенка-Карага
Катэгорыя·Удзельнікі Еўрамайдана
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»