.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Антон Сякрэт (нар. 23 студзеня 1992, станіца Брухавецкая, Краснадарскі край) — расійскі футбаліст, нападнік.
Пачынаў кар’еру ў клубе «Краснадар-2000», а пасля спынення яго існавання ў пачатку 2011 года перабраўся ў «Кубань». Гуляў пераважна за моладзевы склад. 31 сакавіка 2012 года дэбютаваў за клуб у Прэм’ер-лізе: выйшаў на замену на 75-й хвіліне і забіў гол на 88-й у матчы супраць ЦСКА (1:1).
Другую палову 2012 года правёў у арэндзе ў астраханскім «Валгары». У сакавіку 2013 года перайшоў у арэнду ў жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[2], у ліпені 2013 года вярнуўся ў «Кубань»[3]. У верасні 2013 года адправіўся ў арэнду ў растоўскі СКВА[4].
У 2014 годзе выступаў за моладзевы склад «Кубані». У студзені 2015 года па закачнэнні кантракта пакінуў краснадарскі клуб[5].
У 2015 годзе далучыўся да клуба «Акіян» з чэмпіянату Крыма. З лета 2016 года выступаў у чэмпіянаце Краснадарскага края, у 2018 годзе разам з белаглінскім «Коласам» стаў чэмпіёнам края.