.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вашкевіч. Антон Вітальевіч Вашкевіч (нар. 9 чэрвеня 1994, Мінск, Беларусь) — беларускі баскетбаліст, цяжкі форвард / цэнтравы.
Выхаванец СДзЮШАР «Мінск-2006» (да 2006 года — СДзЮШАР №10). Першыя трэнеры — Сяргей Уладзіміравіч Крукаў і Сяргей Іванавіч Шайкоўскі[1].
Пачаў сваю прафесійную кар’еру ў сезоне 2010/11 у другой камандзе «Мінск-2006», і працягнуў бараніць колеры юных «Цмокаў» аж да 2014-га. У 2014 годзе перабіраўся ў Тальяці, дзе выступаў за другую каманду «Чырвоныя крылы». Сезон 2015/16 правёў у складзе «Імпульс-БДУІР», а сезон 2016/17 — у віцебскім «Рубоне».
У ліпені 2017 года заключыў кантракт з клубам «Цмокі-Мінск»[2]. У асноўным выступаў за рэзервовы склад клуба. Перыядычна прыцягваўся ў асноўную каманду на гульні Адізнай лігі ВТБ (у сезонах 2017/18—2018/19 прыняў удзел у 4-х гульнях лігі)[3]. У студзені 2020 года вярнуўся ў «Імпульс-БДУІР».
З’яўляецца навучэнцам БДУІР. У складзе баскетбольнай каманды ўніверсітэта неаднаразова станавіўся пераможцам Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі Беларусі.
Выступаў за юнацкую U-16 (2009—2010), юніёрскую U-18 (2011—2012) і маладзёвую U-20 (2013—2014) зборную Беларусі.
У 2016—2019 гадах прыцягваўся ў мужчынскую зборную Беларусі. Правёў за нацыянальную зборную 2 афіцыйных гульні ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету-2019 у лютым 2018 года — са зборнымі Іспаніі і Славеніі[4].
У маі 2018 года ў складзе студэнцкай зборнай Беларусі прымаў удзел у Міжнародным студэнцкім баскетбольным кубку[5], дзе беларуская зборная заняла другое месца.