wd wp Пошук:

Антоні Клавэ

Антоні Клавэ (кат. Antoni Clavé i Sanmartí, 5 красавіка 1913, Барселона — 31 жніўня 2005, Сен-Трапэ) — каталонскі мастак, графік, скульптар. Двухразовы намінант на прэмію «Оскар» за лепшую працу мастака-пастаноўшчыка.

Біяграфія

Пачынаў самавукам, у 1930 годзе паступіў у Барселонскую мастацкую школу, дзе яго вучылі Анхель Феран і Фелікс Местрэс, правучыўся два гады. На яго працы паўплывалі такія мастакі, як Банар, Вюяр і Руо. Займаўся афарміцельствам, працаваў у кіно. Пасля паражэння іспанскай Рэспублікі пераехаў у Францыю (1939). Яго першая выстава адбылася ў тым жа годзе ў Перпіньяне.

У 1944 пазнаёміўся і пасябраваў з Пікаса, у 1980-х прысвяціў яму серыю работ. Да 1956 года працаваў у Парыжы, затым перабраўся ў Сен-Трапэ. Выступаў як кніжны ілюстратар (Кармен Мерымэ, Гарганцюа і Пантагруэль Рабле), мастак тэатра, у тым ліку — балетнага (у пачатку 1950-х ён працаваў з Раланам Пеці) і кіно, дзе любіў выкарыстоўваць манекены.

У 1978 годзе яго першая рэтраспектыўная выстава адбылася ў парыжскім Цэнтры Жоржа Пампіду. У 1984 годзе прадстаўляў Іспанію на Венецыянскай біенале.

Пахаваны ў Парыжы на могілках Манпарнас.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Antoni Clavé
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118871331 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. 1 2 Artists + Artworks Праверана 27 ліпеня 2021.
  5. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 24 жніўня 2019.
  6. https://deces.matchid.io/id/twXGyrD3Zxd2
  7. (unspecified title) Праверана 7 студзеня 2022.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 31 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барселоне
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Вар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Сен-Трапэ
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 красавіка
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манпарнас
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў