wd wp Пошук:

Антоніс Самарас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Самарас.

Антоніс Самара́с (грэч.: Αντώνης Σαμαράς; 23 мая 1951 года) — грэчаскі палітык, які займаў пасаду прэм’ер-міністра Грэцыі з 2012 па 2015 гады. Член партыі Новая дэмакратыя, яе кіраўнік з 2009 па 2015 гады.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Афінах у 1951 годзе, у сям’і лекара. Яго дзядзька Ёргас Самарас быў дэпутатам парламента ў 1950-х і 1960-х гадах. Самарас у юнацтве займаўся тэнісам, і нават ва ўзросце 17 гадоў перамог у чэмпіянат Грэцыі сярод падлеткаў[1]. Навучаўся ў Афінскім каледжы, які быў заснаваны яго прадзедам паводле мацярынскай лініі. У 1974 годзе скончыў Амхерсцкі каледж у амерыканскім штаце Масачусетс па спецыяльнасці эканоміка, а затым навучаўся ў Гарвардскім універсітэце.

У 1989 годзе стаў міністрам фінансаў, пасля чаго стаў міністрам замежных спраў ва ўрадзе Новай дэмакратыі прэм’ер-міністра Канстантынаса Міцатакіса. На гэтйа пасадзе ўдзельнічаў у дыпламатычным канфлікце з Македоніяй паводле назову краіны. На нарадзе грэчаскіх палітычных лідараў пры прэзідэнце 13 красавіка 1992 года Самарас прадставіў уласныя ўмовы для вырашэння крызісу, якія былі адхілены прэзідэнтам Канстантынасам Караманлісам і прэм’ер-міністрам Канстантынасам Міцатакісам. Пасля гэтага Самарас быў звольнены з пасады міністра[2].

Пасля звальнення заснаваў уласную партыю Палітычная вясна, якая займала больш правыя пазіцыі ў параўнанні з Новай дэмакратыяй. на выбарах у парламент у 1993 годзе наваствораная партыя атрымала 4,9 % галасоў, што дазволіла заняць дзесяць дэпутацкім крэслаў у парламенце. На выбарах у Еўрапарламент 1994 года партыя атрымала 8,7 %. У 2000 годзе партыя не вылучалася на выбарах, а ў 2004 годзе партыя была ліквідавана, бо Самарас вярнуўся ў Новую дэмакратыю. 30 лістапада 2009 года Самарас ачоліў партыю.

Пасля датэрміновых парламенцкіх выбараў, 20 чэрвеня 2012 года быў прызначаны прэм’ер-міністрам Грэцыі[3].

Зноскі

  1. «Profile: Greek conservative leader Antonis Samaras». BBC News.
  2. «Ανακοίνωση σε απάντηση του ψηφίσματος των εργαζομένων» Архівавана 9 лістапада 2009.. Eleutherotypia.
  3. «Самарас принес присягу в качестве премьера Греции». BBC News.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента ад Грэцыі
Катэгорыя·Выпускнікі Амхерсцкага каледжа
Катэгорыя·Выпускнікі Гарвардскай школы бізнесу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Афінах
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Грэцыі
Катэгорыя·Міністры культуры Грэцыі
Катэгорыя·Дыпламаты Грэцыі
Катэгорыя·Палітыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Грэцыі
Катэгорыя·Кіраўнікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Міністры фінансаў Грэцыі
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XXI стагоддзя
Катэгорыя·Члены партыі «Новая дэмакратыя» (Грэцыя)
Катэгорыя·Выпускнікі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дэпутаты парламента Грэцыі