wd wp Пошук:

Антоніа да Сангала Малодшы

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сангала.

Царква Санта-Марыя-дзі-Ларэта ў Рыме, праца Антоніа ды Сангала.

Антоніа да Сангала Малодшы (італ.: Antonio da Sangallo il Giovane; 12 красавіка 1484, Фларэнцыя — 3 жніўня 1546, Тэрні; народжаны Антоніа Кардзіні (італ.: Antonio Cordini)) — фларэнційскі архітэктар эпохі Высокага Адраджэння. Пляменнік і вучань Джуліяна да Сангала і Антоніа да Сангала Старэйшага.

Працаваў у Рыме пад кіраўніцтвам Брамантэ і Перуцы. Яго тварэннем з’яўляецца Палацца Фарнезэ ў Рыме (будаўніцтва распачата ў 1513 годзе, скончана Мікеланджэла). Сангала прыняў эстафету галоўнага архітэктара сабора Св. Пятра ў 1539 годзе і пашырыў першапачатковы план Брамантэ, але даводзіць будаўніцтва да лагічнага завяршэння прыйшлося яго пераемніку Мікеланджэла.

З 1503 года працаваў у майстэрні Брамантэ ў Рыме. Пабудаваў шматлікія ўмацаванні (у Парме, з 1525, і інш.). Стаўшы пасля смерці Рафаэля (1520) галоўным архітэктарам сабора Св. Пятра ў Рыме, прапанаваў план у відзе лацінскага крыжа (які заменены Мікеланджэла на роўнаканцовы). Сталым пабудовам Антоніа да Сангала Малодшага: палацца Фарнезэ (1513—34, будаўніцтва скончана Мікеланджэла і Джакама дэла Порта), банк Санта-Спірыта (1523—24), палацца Сакеці (1543), усё ў Рыме, — уласцівыя адмова ад папавярховага дзялення фасадаў і апераджальная ранняе барока масіўная цэласнасць аб’ёмаў.

Будынкі і збудаванні

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118794426 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. 1 2 BeWeB

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў Тэрні
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Мастацкія дынастыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1546 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Памерлі 3 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1484 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Італіі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы