wd wp Пошук:

Антоніа Пеліча

Антоніа Пеліча (італ.: Antonio Pelliccia; 1 студзеня 192124 лістапада 2016) — італьянскі ваенны дзеяч, гісторык і пісьменнік. Займаў розныя пасады ў італьянскіх ВПС і НАТА. Пасля завяршэння ваеннай кар’еры стаў аўтарам шматлікіх кніг па гісторыі авіяцыі.

Біяграфія

Антоніа Пеліча нарадзіўся ў Санта-Марыя-Капуа-Ветэрэ (Казерта) 1 студзеня 1921 года[1]. Паступіў у каралеўскую ваенна-паветраную акадэмію Казерты, атрымаў ліцэнзію ваеннага лётчыка для палётаў на IMAM Ro.41[1].

Падчас Другой сусветнай задзейнічаны ў Паўночнай Афрыцы.

Пасля перамір’я паміж новым італьянскім урадам і саюзнікамі, падпісанага 8 верасня 1943 года, далучыўся да антыфашысцкіх сіл[2]. З 1944 года складаўся ў эскадрыллі «Штармавы Балтымор»[1], дзе лятаў на бамбардзіроўшчыку Martin Baltimore[3].

Пасля заканчэння вайны Пеліча прызначаны другім лейтэнантам у SPE[4]. Яго эскадрылля «Штармавы Балтымор» дзейнічала да 1 лістапада 1948 года[5]. У гэты час Пеліча асвоіў амерыканскі самалёт P-51 Mustang.

Затым ён прайшоў навучанне на першым курсе інструктараў для інструментальнага палёту[1][4], якое праводзілася на Moody AFB ў Злучаных Штатах, пасля чаго Пеліча быў прызначаны галоўным інструктарам у лётных школах італьянскіх ВПС[4]. На працягу трох гадоў, з 1959 па 1962, уваходзіў у кансультатыўную групы па паветраным навучанні ў SHAPE[4], і Міжнародную каманду па падрыхтоўцы лётных экіпажаў ад НАТА[1][4].

Пеліча працаваў у самых розных аддзелах ваенна-паветраных сіл, ён наведваў Ваенна-паветраную школу Фларэнцыі, а затым пашыраны курс ВПС ЗША у Алабаме[4]. Вярнуўшыся на радзіму, узяў на сябе камандаванне Scuola Caccia, стаўшы тады старшынёй IV рабочай групы трохбаковага Ваеннага камітэта. У 1974 годзе прызначаны намеснікам кіраўніка каледжа абароны НАТА[4], які базаваўся ў ваенным гарадку Чэкчыньёла ў Рыме[1].

Пазней Пеліча стаў прафесарам у галіне ваеннай авіяцыі. Ён нават з’яўляўся супрацоўнікам Гістарычнага ўпраўлення італьянскіх ВПС і аўтарам шматлікіх кніг і артыкулаў[4], апублікаваных у часопісах аб ваеннай гісторыі[6].

Член цэнтра абаронных даследаванняў Універсітэта Генуі, Ваенна-гістарычнай асацыяцыі, Італьянскай ваенна-гістарычнай камісіі.

Антоніа Пеліча памёр 24 снежня 2016 ў Рыме.

У культуры

Публікацыі

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Il Corriere dell’Aviatore n.3/4, marzo-aprile 2012, p. 18
  2. Emiliani, Ghergo, Vigna 1982, p. 72
  3. Emiliani, Ghergo, Vigna 1982, p. 85
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 Pelliccia 1981, p. 143.
  5. Brotzu, Cosolo 1973, p. 96
  6. Ferrari 2005, p. 61
  7. 1 2 3 4 5 6 Il Corriere dell’Aviatore n.3/4, marzo-aprile 2012, p. 19

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Лётчыкі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Гісторыкі Італіі
Катэгорыя·Памерлі 24 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Казерта