wd wp Пошук:

Антафілія

Матылёк Vanessa kershawi, якая п’е нектар сваім доўгім хабатком

Антафілія (ад стар.-грэч.: ἄνθος — кветка і φιλία — прыцягненне, цяга) — здольнасць насякомых і некаторых хрыбетных жывёл наведваць кветкі раслін для харчавання пылком ці нектарам, ажыццяўляючы тым самым перакрыжаванае апыленне.

Антафілія цесна звязана з энтамафіліяй. Разам яны з’яўляюцца двума бакамі каэвалюцыі раслін і жывёл.

У наш час антафілія вядома для шматлікіх груп насякомых, вялікая частка якіх харчуецца пылком увесь час ці час ад часу.

Сярод хрыбетных жывёл антафілія ўласціва шэрагу птушак (напрыклад, калібры, нектарніцы), а таксама млекакормячых (некаторыя кажаны).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Трафічная экалогія
Катэгорыя·Кветка