wd wp Пошук:

Антанін Янаўшак

Антанін Янаўшак (чэшск.: Antonín Janoušek; 22 жніўня 1877 года, Німбурк, Чэхія, — 30 сакавіка 1941 года) — дзеяч чэхаславацкага і сусветнага рабочага руху.

Янаўшак працаваў машынным манцёрам. У 1895 годзе ён уступіў у Чэхаславянскую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю. З 1906 года Янаўшак працаваў журналістам і быў рабочым-актывістам.

З 1918 года жыў у Будапешце, актыўна ўдзельнічаючы ў мясцовым рэвалюцыйным працэсе. У 1919 годзе Яноўшак узначаліў чэхаславацкую секцыю пры ЦК Венгерскай камуністычнай партыі. З 20 чэрвеня па 7 ліпеня 1919 года — старшыня Рэвалюцыйнага ўрадавага савета Славацкай Cавецкай Рэспублікі.

У жніўні 1919 года, пасля падзення Савецкай улады ў Венгрыі і ўстанаўлення правай дыктатуры Міклаша Хорці быў зняволены ў турму, аднак у 1920 годзе перададзены чэхаславацкім уладам. У тым жа годзе прыняў удзел у прэзідэнцкіх выбарах, якія праходзілі ў парламенце, дзе выставіў сваю кандыдатуру супраць Томаша Масарыка, але атрымаў толькі 2 дэпутацкія галасы.

У 1921 годзе спрабаваў нелегальна перабрацца ў Савецкі Саюз, але быў затрыманы і абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе. У 1922 годзе з’ехаў у СССР. Янаўшак стаў прадстаўніком Чувашскай аўтаномнай вобласці ў Міжрабдапе, займаўся дапамогай галадаючым Чувашыі. Заснаваў дзіцячы дом імя У. І. Леніна ў Чэбаксарах. Імем Янаўшака названа вуліца ў гэтым горадзе[2]. Па некаторых дадзеных, стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсій[3], па іншых — памёр натуральнай смерцю.

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Вуліца Яноўшака
  3. Příruční slovník naučný. Praha, 1962. Díl II. S. 338.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Камуністы Венгрыі
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Камуністы Чэхіі і Славакіі
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Славакіі
Катэгорыя·Памерлі 30 сакавіка
Катэгорыя·Пахаваныя на Ольшанскіх могілках
Катэгорыя·Журналісты Славакіі
Катэгорыя·Журналісты Чэхіі
Катэгорыя·Постаці Чувашыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Венгрыі
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Чэхаславакіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1877 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 жніўня
Катэгорыя·Палітыкі Славакіі
Катэгорыя·Марксісты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных