wd wp Пошук:

Антанін Баяя

Антанін Баяя (чэшск.: Antonín Bajaja; 30 мая 1942, г. Злін, Чэхія) — чэшскі літаратар.

Нарадзіўся ў сям’і доктара. Скончыў Вышэйшую школу лясніцтва і сельскай гаспадаркі ў Брно. У 1965—1973 працаваў заатэхнікам, пазней загадчыкам сельскагаспадарчай лабараторыі. З 1990 перайшоў на журналісцкую працу. У 1991 працаваў у рэдакцыі Чэхаславацкага радыё, з 1992 у газеце «Prostor», пазней сумяшчаў працу ў часопісе «Týden» з працай рэдактара «Свабоднай Еўропы». З 1996 працуе выкладчыкам творчага пісьма ва ўніверсітэтах Оламаўца і Зліна.

Лаўрэат Magnesia Litera (2004) за раман «Zvlčení. Romaneto o vlcích, lidech a úkazech».

Раман Антаніна Баяі «Зваўчэнне. Раманета пра ваўкоў, людзей і знакі» быў надрукаваны ў перакладзе М. Мартысевіч з чэшскай мовы.

Бібліяграфія

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэшскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 мая
Катэгорыя·Пісьменнікі Чэхіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе