Анры Эрман Барле (фр.: Henri Hermann Barrelet; 25 верасня 1879, Нёўшатэль — 24 верасня 1964) — французскі вясляр, чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1900.
На Гульнях Барле ўдзельнічаў толькі ў адзіночных спаборніцтвах. Ва ўсіх сваіх заплывах ён быў першым, з вынікамі 6:38,8 у чвэрцьфінале, 8:23,0 у паўфінале і 7:35,6 у фінале.