wd wp Пошук:

Анры Барбюс

Анры Барбюс (17 мая 1873, Аньер — 30 жніўня 1935, Масква) — французскі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Член Французскай кампартыі з 1923.

Біяграфія

Сын літаратара. Скончыў літаратурны факультэт Сарбоны. Яго зборнік вершаў «Плакальшчыцы» (1895) і раман «Пекла» (1908) афарбаваны глыбокім песімізмам. У час 1-й сусветнай вайны 1914—18 Барбюс пайшоў на фронт добраахвотнікам. У 1916 годзе апублікаваў раман «Агонь», які пісаў на фронце. У ім ён даў праўдзівую карціну ваенных будняў, паказаў франтавікоў, якія пачынаюць задумвацца над сутнасцю вайны. Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя ў Расіі аказала вялікі ўплыў на жыццё і творчасць Барбюса. Ён актыўна выступаў у абарону Савецкай рэспублікі супраць замежнай інтэрвенцыі. Арганізаваная ім міжнародная група «Клартэ» (1919) адыграла вялікую ролю ў згуртаванні антыімперыялістычных сіл мастацкай інтэлігенцыі; апублікавана кніга «Святло з бездані» (1919), зборнік артыкулаў «Слова байца» (1920), якія змяшчаюць заклік да звяржэння капіталістычнага ладу.

Зноскі

  1. французская Вікіпедыя — 2001.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Henri Barbusse // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 11 лістапада 2021.
  5. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  6. Барбюс Анри // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  7. Барбюс Анри // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Памерлі 30 жніўня
Члены РАН
Памерлі ў 1935 годзе
Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Нарадзіліся ў 1873 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў Маскве
Нарадзіліся ў Францыі
Нарадзіліся 17 мая
Асобы
Лаўрэаты Ганкураўскай прэміі
Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1914—1918