wd wp Пошук:

Анні Эрно

Анні Эрно, народжаная Дзюшэн (фр.: Annie Ernaux, née Duchesne; нар. 1 верасня 1940, Лільбон) — французская пісьменніца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2022 года.

Біяграфія і творчасць

Анні Дзюшэн нарадзілася 1 верасня 1940 года ў Лільбоне. Дзяцінства яе прайшло ў Нармандыі, у Іўто, дзе яе бацькі трымалі невялікае кафэ. Скончыўшы Руанскі ўніверсітэт, яна выкладала літаратуру ў пачатковай і ў сярэдняй школе (у Анэсі-ле-В’ё і ў Пантуазе), а затым перайшла на дыстанцыйнае навучанне.

Першы раман Эрно, «Les Armoires vides», быў апублікаваны ў 1974 годзе. У ім прысутнічаюць выразныя аўтабіяграфічныя матывы, што будзе ўласціва таксама і для наступнай творчасці пісьменніцы. Усе яе раманы тым ці іншым чынам адлюстроўваюць сапраўдныя эпізоды яе біяграфіі: дзяцінства, сацыяльную кар’еру, замужжа і мацярынства, адкрыццё ўласнай сексуальнасці, аборт, рак грудзей, хвароба і смерць маці. Раманы Эрно, у якіх асабістыя ўспаміны накладваюцца на калектыўную памяць пакалення, уяўляюць сабой сапраўднае сведчанне эпохі. Па словах самой пісьменніцы, яна аддае перавагу не тварыць у рамках традыцыйных жанраў, а шукаць уласную форму самавыяўлення. Большая частка яе твораў выходзіла ў выдавецтве «Галімар».

Анні Эрно — лаўрэат шэрагу літаратурных прэмій: прэміі Рэнадо (1984, раман «La Place»), прэміі Маргерыт Дзюрас (2008, «Les Années»), прэміі Франсуа Марыяка (2008, «Les Années»), Прэміі французскай мовы (2008, за сукупнасць творчасці). З 2014 года яна таксама з’яўляецца ганаровым доктарам Універсітэта Сержы-Пантуаз.

6 кастрычніка 2022 года атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Шведская акадэмія прысудзіла ўзнагароду «за мужнасць і клінічную вастрыню, з якімі яна раскрывае карані, адчужанасць і калектыўныя абмежаванні асабістай памяці».

Беларускія пераклады

Паасобныя творы на беларускую пераклаў Уладзіслаў Гарбацкі.

Зноскі

  1. Annie Ernaux // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Annie Ernaux // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119012278 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Прыморская Сена
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Пісьменніцы Францыі
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Стрэга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Пісьменніцы XXI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Пісьменніцы XX стагоддзя