wd wp Пошук:

Анку

Анку, або Ангау (брэт.: Ankoù) — увасабленне смерці ў кельцкай і нарманскай міфалогіі.

Паходжанне

Вобраз Анку часцяком сустракаецца ў казках і паданнях брэтонцаў, валійцаў і корнуальцаў, а таксама ў суседняй Нармандыі. Верагодна, трапіў у сярэднявечны фальклор з міфалогіі старажытных брытаў.

Вобраз

Анку не з’яўляецца самой смерцю або богам смерці, а толькі яе ўвасабленнем. Вобраз Анку адлюстраваны ў архітэктуры. Знешне выглядае як шкілет, апрануты ў доўгі чорны плашч і капялюш з шырокімі палямі. У руках трымае касу з вілкамі з процілеглага боку. Найчасцей Анку перамяшчаецца на возе ў суправаджэнні двух служак. У сучасных апавяданнях можа сядзець у аўтамабілі.

Паводле легенды, Анку быў жорсткім і самалюбным панам, які аднойчы памылкова выклікаў на спаборніцтва саму смерць, за што быў ёю пакараны. Выпадковая сустрэча з Анку лічыцца прыкметай няшчасця. Тыя, хто вырашаюць пакпіць з яго, паміраюць пры загадкавых абставінах.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Багі смерці і замагільнага свету
Катэгорыя·Кельцкая міфалогія
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты