wd wp Пошук:

Андрэ Стыль

Андрэ СТЫЛЬ (André Stil; 1 красавіка 1921, г. Эрньі, Францыя3 верасня 2004) — французскі пісьменнік.

Скончыў універсітэт у г. Ліль. Друкаваўся з 1949. Трылогія «Першы ўдар» (раманы «Каля воданапорнай вежы», 1951, «Канец адной гарматы», 1952; «Парыж з намі», 1953) пра антываенную барацьбу французскага народа. У цыкле твораў «Пастаўлена пытанне аб шчасці» — раманах «Мы будзем любіць адно аднаго заўтра» (1957), «Абвал» (1960), «Апошняя чвэрць гадзіны» (1962), «Пойдзем танцаваць, Віяліна» (1964), «Андрэ» (1965), «Прыгожы, як чалавек» (1968), «Хто?» (1969), зборніках апавяданняў «Егіпецкі хлеб» (1956), «Боль» (1961) і інш. уздымаюцца сацыяльна-палітычныя і маральна-этычныя праблемы, паказана жыццё Францыі ў ІІ сусветную вайну і пасляваенныя гады. Аўтар раманаў «Раман-сон» (1976), «У люстэрку — сябар» (1977), «Бог — гэта дзіця» (1979), «Мілы доктар» (1980), літаратурна-крытычных і публіцыстычных прац. Рэалістычная проза А. Стыля адметная дынамічным сюжэтам, выкарыстаннем дыялектаў, унутранага маналога.

На беларускую мову яго асобныя творы пераклалі Ю. Гаўрук, С. Дорскі.

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. Стиль Андре // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119177404 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Усходнія Пірэнеі
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Нор
Катэгорыя·Франкамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Памерлі 3 верасня
Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі
Катэгорыя·Члены Ганкуровскай акадэміі
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Рух Супраціўлення ў Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі-сацрэалісты
Катэгорыя·Шахматысты Францыі
Катэгорыя·Камуністы Францыі