wd wp Пошук:

Андрэй Цівончык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цівончык. Андрэй Цівончык (ням.: Andrej Tiwontschik) (нар. 13 ліпеня 1970) — нямецкі лёгкаатлет (скакун з шастом), бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 1996 года ў Атланце.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску. Вырас у Беларусі і ў 1989 годзе займаў чацвёртае месца ў сусветным спісе сярод юніёраў. З дапамогай спонсараў ён у 1993 годзе перасяліўся ў Германію і прыняў нямецкае грамадзянства, каб ужо ў 1994 годзе ўдзельнічаць у чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў складзе зборнай каманды Германіі, дзе заняў шостае месца. У 1995 годзе ён пабіў нямецкі нацыянальны рэкорд у скачках з шастом, скокнуўшы на 5,80 м.

З-за траўмы Андрэй Цівончык не змог узяць удзел у алімпійскіх гульнях 2000 года ў Сіднеі. У 2001 годзе ён пакінуў вялікі спорт і пачаў сваю адукацыю на фізіятэрапеўта. Пазней ён стаў трэнерам па скачках з шастом зборнай Катара па лёгкай атлетыцы. У 2004 годзе вярнуўся ў Германію.

Зноскі

  1. Andrei Tivontschik // Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый — 1912.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спартсмены Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта