wd wp Пошук:

Андрэй Фёдаравіч Апаровіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Апаровіч. Андрэй Фёдаравіч Апаровіч (28 лютага 1922, в. Пліса, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Доктар тэхнічных навук (1965), прафесар (1966). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыў Ленінградскую ваенна-паветраную інжынерную акадэмію (спецыяльнасць «Авіяцыйныя радыётэхнічныя сродкі», 1952; ад’юнктура, 1955).

Працаваў у Харкаўскім вышэйшым авіяцыйна-інжынерным ваенным вучылішчы (1956—1973), Харкаўскім інстытуце радыёэлектронікі (1973—1975), Мінскім радыётэхнічным інстытуце (1975—2002, кафедра радыёперадаючых устройстваў і радыётэхнічных сістэм, прафесар, у 1975—1990 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: статыстычная тэорыя радыётэхнічнай разведкі; статыстычная тэорыя электрамагнітнай сумяшчальнасці радыёэлектронных сродкаў.

Узнагароды

Ордэны Чырвонай Зоркі (1944, 1956), Айчыннай вайны II ступені (1985), «Знак Пашаны» (1986), 15 медалёў Савецкага Саюза.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУІР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе