wd wp Пошук:

Андрэй Уладзіміравіч Гіро

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гіро. Андрэй Уладзіміравіч Гіро (20 кастрычніка 1967, Мінск — 17 лістапада 2015) — беларускі дыпламат.

Біяграфія

У 1991 г. скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў па спецыяльнасці «нямецкая і англійская мовы».

У 2003 г. скончыў Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «знешняя палітыка і дыпламатыя».

1991—1993 Рэферэнт Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі

1993—1996 Трэці, другі сакратар Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

1996—1999 Другі, першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі, Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі, г.Берн

1999—2001 Кансультант Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

2001—2005 Саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы, г. Вена

2005—2007 Начальнік аддзела Заходняй Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

2007—2008 Начальнік Консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

2008—2009 Начальнік Галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

26.06.2009 Прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія

03.09.2009 Уручыў Даверчыя граматы Федэральнаму прэзідэнту ФРГ Хорсту Кёлеру

Займаў пасаду начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 26 чэрвеня 2009 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія [1].

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 26 июня 2009 г. № 348 О назначении А. В. Гиро Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Федеративной Республике Германия и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса(недаступная спасылка) (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 17 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе