У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бубнаў.
Андрэй Сяргеевіч Бубнаў (руск.: Андре́й Серге́евич Бу́бнов; 22 сакавіка (3 красавіка) 1884, Іванава-Вазнясенск — 1 жніўня 1938, «Камунарка») — савецкі палітычны, партыйны і ваенны дзеяч. Член ЦК партыі ў 1917—1918 і 1924—1937 гадах. Кандыдат у члены ЦК у 1912—1917, 1919—1920 і 1922—1924 гадах. Старшыня шэрагу наркаматаў УССР і СССР. Адзін з арганізатараў лікбезу ў СССР.