wd wp Пошук:

Андрэй Рыгоравіч Капуцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Капуцкі. Андрэй Рыгоравіч Капуцкі (псеўданімы: Я. Пралеска; Язэп Пралеска; партыйныя псеўданімы: Лёкса; Хвастоў; 2 мая 1897, Маладзечна — 17 мая 1934, Менск, НКУС) — грамадскі і палітычны дзеяч, празаік, паэт, журналіст.

Біяграфія

Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю, у 1916 годзе прызваны ў войска. У 1917 годзе жыў у Петраградзе. З 1918 года ў Маладзечне. У перыяд нямецкай і польскай акупацыі займаўся падпольнай дзейнасцю. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (1922), разам з якой у снежні 1923 года ўступіў у КПЗБ. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі — у 1919—1922, 4.10.1925 (апошні раз прасядзеў у турме без суда 14 месяцаў).

У ліпені 1927 года нелегальна перайшоў польска-савецкую мяжу. Жыў у Менску, працаваў у рэдакцыі газеты «Звязда», часопіса «Полымя рэвалюцыі». У сакавіку 1928 года разам з С. Клінцэвічам па даручэнні ЦК КПЗБ удзельнічаў у забойстве ў Вільні М. Гурына-Маразоўскага.

Зноў вярнуўся ў БССР. У 1931 годзе скончыў Камуністычны ўніверсітэт Беларусі. Працаваў у Гістпарце пры ЦК КП(б)Б, загадчыкам сектара друку ЦК КП(б)Б, в. а. рэдактара газеты «Савецкая Беларусь». Як паэт публікаваўся з 1929 года.

Арыштаваны 29 верасня 1933 года ў Менску па адрасе вул. Рэвалюцыйная, д. 1, кв. 6 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9 студзеня 1934 года прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 9.1.1934 або 17.5.1934. Рэабілітаваны 16 жніўня 1956 года. Асабовая справа К. № 10182-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Памяць

Імем Капуцкага названа вуліца ў Маладзечне.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1934 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Справа Беларускага нацыянальнага цэнтра
Катэгорыя·Памерлі 17 мая
Катэгорыя·Рэдактары Беларусі
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Звязда»
Катэгорыя·Пасмяротна рэабілітаваныя
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маладзечне
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Асобы