wd wp Пошук:

Андрэй Рыгоравіч Ермаловіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ермаловіч. Андрэй Рыгоравіч Ермаловіч (нар. 6 мая 1971, Мінск) — беларускі дыпламат. З 30 чэрвеня 2014 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан.

Біяграфія

Скончыў філасофска-эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1994), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2003). У 1994—1996 гадах — аглядальнік «Нацыянальнай эканамічнай газеты». У 1996—1997 гадах — загадчык сектара па сувязях з замежнымі кантрольнымі органамі Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь. У 1997—1998 гадах — загадчык сектара міжнароднага пратаколу упраўлення міжнародных сувязяў Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У 1998—2000 гадах памочнік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У 2000 годзе — галоўны саветнік упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2000—2002 гадах — памочнік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. У 2002—2006 гадах — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова. У 2006—2007 гадах — начальнік аддзела Цэнтральнай Азіі і Закаўказзя упраўлення двухбаковых адносінаў з краінамі СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2007—2009 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення двухбаковых адносінаў з краінамі СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2009—2013 гадах — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы. У 2013—2014 гадах — начальнік аддзела Украіны, Малдовы і Закаўказзя упраўлення двухбаковых адносінаў з краінамі СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 30 чэрвеня 2014 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан.

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 мая
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Пакістане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе