wd wp Пошук:

Андрэй Казімір Пагажэльскі

Андрэй Казімір Пагажэльскі (польск.: Andrzej Kazimierz Pogorzelski; каля 1616, Мазовія — 10 ліпеня 1684, Вільня[1]) — езуіцкі святар і педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 12 жніўня 1637 г. у Вільні. Пасля навіцыяту, верагодна, авалодваў педагагічным майстэрствам пад кіраўніцтвам Яна Вышковіча ў настаўніцкай семінарыі пры Полацкім езуіцкім калегіуме (1639—1640). Вывучаў філасофію (1641—1644), а потым выкладаў рыторыку (1644—1645) ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме. У Вільні вывучаў тэалогію (1645—1649) быў высвечаны на ксяндза.

Прэфект сярэдніх школ у Дынабургу (1649—1650), прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі пры Нясвіжскім езуіцкім калегіуме (1650—1653), прафесар філасофіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1653—1655). У 1655—1658 гг. выконваў абавязкі прыдворнага прапаведніка люблінскага кашталяна, а потым узначальваў калегіум у Плоцку (1661—1664). У 1664 г. атрымаў у Віленскай акадэміі ступень магістра філасофіі і вольных навук, роўную доктарскай ступені. Прафесар палемічнай і пазітыўнай тэалогіі ў Браневе (1665—1666). З 1666 па 1670 гг. — рэгент Папскай семінарыі і прафесар палемічнай тэалогіі і Св. Пісання ў Віленскай акадэміі, дзе ў 1670 г. атрымаў ступень доктара тэалогіі.

Рэктар і магістр навіцыяту (пры касцёле Св. Ігнація) у Вільні (1671—1673), рэктар калегіума ў Рэшалі (1673—1676), прэфект школ духоўнай семінарыі ў Пултуску (1676—1677), рэгент Папскай семінарыі ў Вільні (1677—1680), рэктар калегіума ў Крожах (1680—1683). У рукапісах захаваліся яго лекцыі па філасофіі[2].

Зноскі

  1. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 120.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 10 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі Нясвіжскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1616 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Дынабургскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазовіі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Нясвіжскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Памерлі ў 1684 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе