Андрэ́й Васі́левіч Ду́лаў (21 кастрычніка 1924, Ленінград, РСФСР — 15 снежня 2018) — заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, доктар юрыдычных навук, прафесар кафедры крыміналістыкі юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Удзельнік Вялікай Айчынай вайны.
Андрэй Васілевіч нарадзіўся ў Ленінградзе ў 1924 годзе. З 1939 па 1941 гады працаваў на Ленінградскім заводзе «Чырвоная зара» ў якасці электраманцёра[1], а з 1944 па 1951 гады ў ленінградскай пракуратуры.
З’яўляўся аспірантам Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта з 1952 па 1958 гады, дзе потым стаў асістэнтам. У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Экспертыза на папярэднім следстве»[1], а ў 1965 годзе — доктарскую дысертацыю ў Маскоўскім універсітэце на тэму «Праблемы тэорыі судовай экспертызы»[1].
З 1958 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, а з 1972 па 1990 гады займаў пасаду загадчыка кафедра крыміналістыкі юрыдычнага факультэта БДУ.[2]
Падтрыхтаваў звыш 50 дактароў і кандыдатаў юрыдычных навук.[3]
Сярод узнагарод і званняў[3]: