Андрэ́й Алякса́ндравіч Еўдачэ́нка (нар. 11 сакавіка 1958 года ў Шверыне) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў (з 2020).
У 1982—1985 гг. працаваў выкладчыкам у Мінскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме. Працаваў начальнікам у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, а таксама першым сакратаром і саветнікам у пасольстве Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія. 24 кастрычніка 1999 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Венгерскай Рэспубліцы; адстаўлены быў 20 ліпеня 2004 года.
30 кастрычніка 2006 года прызначаны быў намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь [1]. 4 лютага 2011 года адстаўлены з гэтай пасады[2] і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Бельгіі, Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскім Саюзе і Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора па сумяшчальніцтве[3].
13 чэрвеня 2015 года быў прызначаны Першым намеснікам міністра замежных спраў[4].
20 ліпеня 2020 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў[5]
Жанаты, мае траіх дзяцей.