wd wp Пошук:

Андрэй Іванавіч Сапега

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Сапега і Андрэй Сапега.

Андрэй Іванавіч Сапега (каля 15651611) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Ваявода мсціслаўскі (з 1611).

Малодшы брат вялікага літоўскага канцлера Льва Сапегі.

Біяграфія

У 1585 годзе дваранін караля Стэфана Баторыя. Кар’еру зрабіў дзякуючы пратэкцыі старэйшага брата — канцлера Льва Сапегі. Прынамсі, з яе ў 1588—1611 гадах быў старостам аршанскім. У 1596 годзе браў удзел у падаўленні паўстання Севярына Налівайкі. У 1600—1605 гадах кашталян віцебскі, а з 1605 — ваявода мсціслаўскі. Браў удзел у вайне з Расіяй 1609—1618 гадоў.

Адзін з першых Сапегаў, хто перайшоў з праваслаўя ў каталіцтва.

Сям’я

Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Івана і князёўны Багданы Друцкай-Каноплі. Акрамя канцлера Льва Сапегі, меў яшчэ брата Рыгора.

Ажаніўся да 1594 года з Багданай Шымковіч (памерла пасля 1609), меў з ёй толькі дачок:

Зноскі

  1. Andrzej Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1611 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1565 годзе
Катэгорыя·Ваяводы мсціслаўскія
Катэгорыя·Старосты аршанскія
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Род Сапегаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кашталяны віцебскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных