Андрэа Басколі (італ.: Andrea Boscoli; каля 1560 — каля 1606) — італьянскі жывапісец эпохі Адраджэння.
Ён нарадзіўся ў Фларэнцыі, вучыўся ў Санці ды Ціта з 1580 года. Каля 1590 года доўгі час быў у Рыме. Адчуў уплыў свайго настаўніка, потым братоў Карачы. Стыль яго мастацтва — узор тыповага маньерызму. Галоўны твор — фрэска «Пакутніцтва святога Варфаламея» у царкве Сан-П’етра-Маджорэ ў Фларэнцыі. Пісаў таксама партрэты. Памёр у Фларэнцыі каля 1606 года.