Андрэас Торкільдсен (нарв.: Andreas Thorkildsen; нар. 1 красавіка 1982, Крысціянсан, Нарвегія) — нарвежскі кідальнік дзіды, двухразовы алімпійскі чэмпіён, чэмпіён свету 2009 года, двухразовы чэмпіён Еўропы 2006 і 2010 гадоў. З’яўляецца першым кідальнікам дзіды ў гісторыі, які змог выйграць залатыя медалі на трох найбуйнейшых міжнародных спаборніцтвах: Алімпійскіх гульнях, чэмпіянаце свету і чэмпіянаце Еўропы. Ён з’яўляўся лідарам рэйтынгу Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (ІААФ) сярод кідальнікаў дзіды станам на верасень 2008 года. У 2001 годзе ўсталяваў сусветны рэкорд сярод юніёраў, які да гэтага часу не пабіты.