Ана Брнабіч (сербск.: Ana Brnabić, Ана Брнабић; нар. 28 верасня 1975, Бялград, СФРЮ) — сербскі палітык, прэм’ер-міністр Сербіі з 29 чэрвеня 2017 года[4]. Першая ў гісторыі жанчына на чале ўрада Сербіі, а таксама першая адкрытая прэм’ер-лесбіянка на Балканах.
20 чэрвеня 2017 года Народная скупшчына — парламент Сербіі зацвердзіла Ану Брнабіч на пасадзе прэмʼер-міністра. За прапанаваную прэзідэнтам Аляксандрам Вучычам кандыдатуру прагаласавала 157 дэпутатаў, супраць — 55[5].
Ана адкрытая лесбіянка. 20 лютага 2019 года ў яе партнёркі Міліцы Джурыч нарадзілася дзіця[6]. Сербія, аднак, па-ранейшаму не прызнае аднаполыя шлюбы.