wd wp Пошук:

Ана Атэрлі

Ана Атэрлі (парт. Ana Hatherly; 8 мая 1929, Порту — 5 жніўня 2015, там жа) — партугальская паэтэса, перакладчык, гісторык літаратуры, мастачка і кінарэжысёр-эксперыментатар, аўтарытэтная фігура партугальскай культуры апошніх дзесяцігоддзяў.

Біяграфія

Скончыла філалагічны факультэт Лісабонскага ўніверсітэта па спецыяльнасці Германская філалогія і дактарантуру ў Каліфарнійскім універсітэце. Як паэтэса дэбютавала ў газеце Diário de Notícias у верасні 1959 года. Займалася візуальнай паэзіяй, застаючыся ў рамках паэтыкі барока. Развівала жанр вершаў у прозе. Аўтар прац па гісторыі літаратуры, паэзіі і эстэтыцы барока. Перакладала з англійскай, французскай, італьянскай, іспанскай моў.

У 1971 годзе ў знак пратэсту супраць дыктатарскага рэжыму і цэнзуры эмігравала ў Вялікабрытанію. Вучылася ў Лонданскай кінашколе. Пасля рэвалюцыі гваздзікоў вярнулася на радзіму, жыла і працавала ў Лісабоне.

Як мастак уваходзіла ў авангардную Grupo Experimentalista Português, удзельнічала ў групавых выставах. У 1992 годзе ў Цэнтры сучаснага мастацтва Фонду Галуста Гюльбенкяна была прадстаўлена вялікая рэтраспектыва яе жывапісных і графічных работ 1960-х — 1990-х гадоў.

З 1981 года выкладала на факультэце сацыяльных і гуманітарных навук у Новым Лісабонскім універсітэце.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France Ana Hatherly // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. Ana Hatherly // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — doi:10.1515/AKL
  3. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 5 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі Лісабонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Партугаліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Порту