wd wp Пошук:

Анатоль Леанідавіч Верабей

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Верабей. Анатоль Леанідавіч Верабей (нар. 10 жніўня 1950, вёсцы Вайнілавічы, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі крытык, літаратуразнавец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Скончыў у 1972 годзе філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у 19721974 гадах навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. Пасля заканчэння аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1974) — навуковы супрацоўнік гэтага інстытута (1977—1990). З 1990 г. — дацэнт кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1988 г.

Навуковая дзейнасць

У друку выступае з 1976 года як крытык і літаратуразнавец. Выдаў кнігі «Максім Танк і польская літаратура» (1984), «Жывая повязь часоў; Нарыс творчасці Уладзіміра Караткевіча» (1985), «Беларуска-рускі паэтычны ўзаемапераклад 20-30-х гадоў» (1990), брашуру «Паэзія Максіма Танка» (1983). Удзельнічаў у выданні творчай спадчыны П.Пестрака (Збор твораў у 5 тамах, т. 3, 1985), У.Хадыкі («На ўзвеях дзён», 1986), У.Караткевіча (Збор твораў у 8 тамах, 1987—1991).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вучоныя паводле алфавіта
Выкладчыкі БДУ
Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Кандыдаты філалагічных навук
Літаратурныя крытыкі Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Нарадзіліся ў 1950 годзе
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Асобы
Нарадзіліся 10 жніўня
Літаратуразнаўцы Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАНБ