wd wp Пошук:

Анатоль Васілевіч Луцэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Луцэвіч. Анатоль Васілевіч Луцэ́віч (16 мая 1938, в. Тоўсты Лес, Мінская вобласць — 19 лютага 2002) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларусі (2000).

Біяграфія

Пасля сканчэння ў 1964 годзе Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута артыст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы.

Творчасць

Талент Луцэвіча найбольш раскрыўся ў спектаклях па творах нацыянальнай драматургіі: Алёша Губаты («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Міліцыянер («Амністыя» М. Матукоўскага), Паляніца («Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Сідаровіч («Брама неўміручасці» К. Крапівы), Парфён («Плач перапёлкі» І. Чыгрынава). Душэўнай цеплынёй, лірызмам, мяккім гумарам вызначаюцца ролі Мульціка («Вечар» А. Дударава), Мужыка з малатарняй («Страсці па Аўдзею» У. Бутрамеева), Крыніцкага, Лявона Гарошкі («Паўлінка», «Тутэйшыя» Я. Купалы), Шчырэцкага («Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча). Сярод інш. роляў: Прохар («Жаніцьба Бялугіна» А. Астроўскага і М. Салаўёва[ru]), Іван («Без віны вінаватыя[ru]» М. Астроўскага), Сцяпан Ухавёртаў, Свістуноў («Рэвізор» М. Гогаля), Вася («Стары Новы год» М. Рошчына[ru]), Сент-Эстаў («Лесвіца славы» А. Скрыба[ru]), Томас («Валенсіянскія вар’яты[es]» Лопэ дэ Вэгі), Садоўнік («Гаральд і Мод» К. Хігінса[ru], Ж. К. Кар’ера[ru]а) і інш. Луцэвіч — майстар эпізода, у невялікіх ролях ён таленавіта выяўляў Найбольш значныя характарныя рысы сваіх герояў (Карп — «Лес[ru]» Астроўскага). Здымаўся ў кіна- і тэлефільмах.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Акцёры тэатра Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі 19 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў