У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чорны.
Анатóль Барӹсавіч Чóрны (1958, Чарняхоўск, Калінінградская вобласць, цяпер Расія) — беларускі палітык, міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі.
Нарадзіўся ў 1958 годзе ў г. Чарняхоўск Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
У 1983 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут[1].
У 1976—1977 гадах — шафёр Магілёўскага аўтакамбіната № 1, шафёр ўпраўлення механізацыі «Магілёўсельбуд»[1].
З 1983 да 1986 года — майстар ўпраўлення механізацыі «Магілёўсельбуд»[1].
з 1986 да 1999 года — майстар, галоўны механік, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела, намеснік начальніка па вытворчасці, галоўны інжынер упраўлення механізацыі № 106 спецтрэста «Магілёўаблсельбуд»[1].
З 1999 да 2002 года — начальнік упраўлення механізацыі № 120 Будтрэста № 12, г. Магілеў[1].
З 2002 да 2010 года — генеральны дырэктар ААТ «Лаўсанбуд», г. Магілёў[1].
З 2010 да 2013 года — намеснік, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама[1].
З 15 кастрычніка 2013 — міністр архітэктуры і будаўніцтва[2].
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[3], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[4].
18 жніўня 2018 года вызвалены з пасады міністра архітэктуры і будаўніцтва.