wd wp Пошук:

Анатоль Аляксандравіч Шаўня

Анатоль Аляксандравіч Шаўня (2 верасня 1930, пасёлак Дорахава, Рузскі раён, Маскоўская вобласць, РСФСР) — беларускі паэт, крытык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага-перасяленца з Беларусі. Скончыў перакладчыцкі факультэт 1-га Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (1954), працаваў у рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия» літсупрацоўнікам, потым выконваў абавязкі загадчыка аддзела крытыкі і бібліяграфіі. З 1959 г. — літсупрацоўнік, пасля рэдактар грамадска-палітычнага аддзела часопіса «Беларусь». З 1981 г. — рэдактар студыі «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм».

Творчасць

Першыя вершы надрукаваў у 1953 г. у інстытуцкай шматтыражцы. Аўтар зборнікаў вершаў «Паводка» (1975), «Урок дабрыні» (1980).

Перакладае з італьянскай мовы на беларускую. У яго перакладзе асобнымі выданнямі выйшлі аповесць Л. Стурані «Праўдзівая гісторыя» (1957), «Прыгоды К’ядзіна» М. Арджылі і Г. Паркі (1959), аповесць В. Берціні «Юнацтва становіцца ў строй» (1960), раман Д. Арфелі «Лішнія» (1965), анталагічны зборнік сучаснага італьянскага апавядання “Золата Фарчэлы (1968), «Казкі нашых дзён» М .Арджылі (1971). Шмат вершаў сучасных італьянскіх паэтаў перакладзена ім для зборніка «Ад вежаў Ферары» (1974).

Напісаны таксама сцэнарыі мультыплікацыйнага фільма «Квака-задавака» (з З. Калядэнкам, пастаўлены ў 1977), дакументальнага фільма «Кандрат Крапіва» (1982), шэрагу іншых дакументальных і навукова-папулярных фільмаў.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Беларусь»
Катэгорыя·Выпускнікі МДЛУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рузскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Крытыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 верасня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта