Амілапекцін (ад грэч.: ámylon[1] - «крухмал», стар.-грэч.: πηκτός - зацвярдзелы) — адзін з асноўных поліцукрыдаў крухмалу, які складаецца з разгалінаваных ланцужкоў малекул глюкозы, монацукрыдныя рэшткі звязаныя α (1 → 4) і α (1 → 6) гліказіднымі сувязямі.
Малекулярная маса дасягае 1 000 000. З іодам дае чырвона-фіялетавую афарбоўку. Амаль не растваральны ў халоднай вадзе, у гарачай вадзе ўтварае студзяністую частку клейстара.
Доля амілапекціну ў бульбяным, кукурузным, рысавым крухмале - 76-81%.